У Бабруйску ў знішчальніка Міг-29 загарэўся рухавік

У Бабруйску ў знішчальніка Міг-29 загарэўся рухавік

Надзвычайнае здарэнне адбылося 23 лютага на ваенным аэрадроме ў Бабруйску. Як паведамляе прэс-служба Мінабароны, пры выкананні планавых палётаў падчас разгону ў самалёта Міг-29 загарэўся рухавік.

"У выніку правільных дзеянняў лётчыка і кіраўніка палётаў не дапушчана негатыўных наступстваў", — заяўляюць у Мінабароны. Пацярпелых пры здарэнні няма. Самалёт не пакінуў тэрыторыю аэрадрома. Прычыны ўзгарання расследуюцца.

Міг-29 з'яўляецца шматмэтавым ваенным знішчальнікам. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі