У Бабруйску бетонная пліта ўпала на мужчыну (фота)
Увечары ў чацвер абрынуліся тры пліты перакрыцця ў гаражна-будаўнічым кааператыве. Там будаваўся гараж.
Кожная з пліт мае памер 1 на 6 метраў. Пад адной з пліт выратавальнікі знайшлі загінулага мужчыну, 1981 года нараджэння. Яшчэ адзін мужчына здолеў самастойна вылезці з-пад пліт. У цяжкім стане яго шпіталізавалі ў траўматалогію мясцовай лякарні.
Як паведамляе прэс-служба МНС, паводле папярэдняй версіі, мужчыны будавалі гараж паводле дамоўленасці з гаспадаром. Работы здзяйсняліся без спецвопраткі і будаўнічых касак. Пліты яны падымалі з дапамогай аўтакрана.
На месцы здарэння працавала следчая група.
Фота — mchs.gov.by