У авіякатастрофе ў Іраку загінуў беларус
У суботу 15 лістапада стала вядома, што ў кастатрофе, якая адбылася 13 лістапада на захадзе Ірака, загінулі некалькі чалавек. Сярод іх быў адзін беларус, а таксама грамадзяне Расіі, Украіны, Індыі. Грузавы самалёт АН-12 з інтэрнацыянальным экіпажам з шасці чалавек разбіўся каля іракскага горада Фалуджа. Экіпаж складалі беларус, два ўкраінцы і трое грамадзян Расіі. Акрамя іх у самалёце разбіўся грамадзянін Індыі — верагодна, ён быў пасажырам, які суправаджаў груз на борце самалёта.
Прычыны катастрофы высвятляюцца. Ніякіх звестак, што самалёт маглі збіць баевікі, не паступала.
newsru.co.il
Прычыны катастрофы высвятляюцца. Ніякіх звестак, што самалёт маглі збіць баевікі, не паступала.
newsru.co.il