У аўторак па захадзе Беларусі будзе моцны парывісты вецер

У аўторак будзе ветрана

У аўторак будзе ветрана / Еўрарадыё

У аўторак, 16 красавіка, у Беларусі чакаецца воблачнае, ноччу з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Уначы месцамі па захадзе краіны, а зранку і ўдзень у многіх раёнах пройдуць дажджы. Вецер уначы будзе няўстойлівы слабы, удзень — паўднёва-заходні, заходні ўмераны да парывістага. Па захадзе Беларусі месцамі прагназуюць моцны парывісты вецер — да 15-18 метраў за секунду.

Тэрмометры ўначы пакажуць -1...+5. Удзень паветра прагрэецца да 9-14 вышэй за нуль, па поўдні краіны будзе да 16 градусаў цяпла.

У аўторак па захадзе Беларусі будзе моцны парывісты вецер
Прагноз надвор'я на 16 красавіка / Белгідрамет
У аўторак па захадзе Беларусі будзе моцны парывісты вецер
Прагноз надвор'я на 16 красавіка / Белгідрамет

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі