У аўтааварыі пад Новасібірскам загінулі чатыры беларусы (фота, відэа)

У аўтааварыі пад Новасібірскам загінулі чатыры беларусы (фота, відэа)

У Новасібірскай вобласці Расіі на трасе Р254 "Іртыш" у аўтааварыі загінулі чатыры чалавекі, у тым ліку дзіця, піша tut.by.

ДТЗ адбылося зранку 10 жніўня. 58-гадовы кіроўца аўтамабіля Citroеn Xsara Picasso рухаўся з боку Омска ў напрамку Новасібірска. Яго аўто выехала на паласу сустрэчнага руху і ўрэзалася ў фуру Volvo.

У аўтааварыі загінуў кіроўца Citroen, а таксама трое яго пасажыраў — 54-гадовая жанчына, 32-гадовы мужчына і 9-гадовы хлопчык. Кіроўца фуры пры ДТЗ не пацярпеў.

Паведамляецца, што Citroen быў з беларускімі нумарамі. Дарослыя людзі ў ім былі з адной сям'і — муж жонка і іх дарослы сын. Хлопчык, хутчэй за ўсё, іх блізкі сваяк. Муж, жонка і хлопчык жылі ў на адной вуліцы ў вёсцы Юндзілы Пружанскага раёна Брэстчыны. Дарослы сын кіроўцы жыў у Брэсце.

Паводле папярэдніх звестак, кіроўца Citroen заснуў за рулём і выехаў на сустрэчную паласу. 47-гадовы кіроўца фуры распавёў, што сігналіў, паспрабаваў затармазіць і пазбегнуць сутыкнення.

 

У аўтааварыі пад Новасібірскам загінулі чатыры беларусы (фота, відэа)
Фота: vk.com/act54

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі