У Асіповіцкім раёне пад цягніком загінула 75-гадовая пенсіянерка

75-гадовая бабруйчанка загінула пад цягніком на прыпыначным пункце Ясень у Асіповіцкім раёне. Гэта здарылася 14 чэрвеня. Як паведамляе БелаПАН са спаслыкай на прэс-службу Магілёўскай абласной міліцыі, жанчына прыехала з Бабруйска на электрычцы да сваіх дочак. Ёй было высока спускацца з перона ў вызначаным для пераходу месцы, і таму пенсіянерка выбрала зручнейшы для сябе шлях.

Аднак своечасова перайсці рэйкі жанчына, якая мела праблемы з апорна-рухальным апаратам, не паспела — яе збіў цягнік.

На месца здарэння прыехалі медыкі і змаглі толькі канстатаваць смерці жанчыны. Рух цягнікоў з-за інцыдэнту практычна не парушыўся — затрымка цягніка Мінск — Гомель склала пяць хвілін.

Фота: Bymedia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі