У арганізацыі футбольнага матча-"фантома" падазраюць чатырох чалавек

Мінская абласная міліцыя паведаміла, што па справе аб футбольным матчы-фантоме, які праводзіўся толькі ў інтэрнэце, праходзяць падазраванымі чатыры чалавекі.

Нагадаем, таварыская гульня паміж клубамі "Слуцк" і "Шахцёр" нібыта праходзіла ў Пінску. Інфармацыя пра матч з'явілася ў інтэрнэце 3 лютага. Замежныя букмекерскія канторы прымалі стаўкі на матч і "транслявалі" яго ход.

Супрацоўнікі аддзела па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій УУС Мінаблвыканкама (аддзел "К") выявілі, што інфармацыя з'явілася на сайце не выпадкова.

Паводле папярэдніх звестак, два мінчукі 30 і 40 гадоў на працягу доўгага часу вялі для букмекерскіх кантораў збор звестак пра спартыўныя падзеі ў Беларусі. На падставе гэтых звестак разлічваецца найперш каэфіцыент выйгрышных ставак.

Як паведаміла БелаПАН афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланогая, адзін з падазроных — непрацуючы, другі — бізнэсовец. На пачатку студзеня яны прапанавалі двум прадстаўнікам футбольных клубаў "Шахцёр" і "Слуцк" апублікаваць у інтэрнэце вынікі фіктыўнага футбольнага матчу. Гэтым яны ўвялі ў зман замежныя букмекерскія канторы і, загадзя ведаючы вынік, змаглі зрабіць гарантаваныя выйгрышныя стаўкі.

Звесткі пра матч-фантом былі заўважаныя пільнымі футбольнымі аматарамі, якія забілі трывогу.

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу на ўсіх чатырох чалавек за мадыфікацыю камп'ютарнай інфармацыі.

Фота — plushka.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі