У амерыканскай Флорыдзе 5 чалавек загінулі ў выніку стральбы ў аэрапорце

У амерыканскай Флорыдзе 5 чалавек загінулі ў выніку стральбы ў аэрапорце

Пяць чалавек загінулі і восем атрымалі раненні ў выніку стральбы, якую 6 студзеня адкрылі ў аэрапорце горада Форт-Лодэрдэйл у амерыканскай Флорыдзе.

Як перадае ВВС, стральба пачалася каля першай гадзіны паводля мясцовага часу ў зале выдачы багажу другога тэрміналу.  Сведкі апісваюць нападніка як хударлявага маладога чалавека 20-30 год у футболцы з “Зорнымі войнамі”. Ён быў затрыманы паліцыяй меней чым праз хвіліну пасля таго, як адкрыў агонь.

Пазней праваахоўнікі паведамілі, што зламыснік прыляцеў рэйсам з Канады. Пісталет быў у яго багажы. Малады чалавек атрымаў багаж, а затым зайшоў з ім у прыбіральню і дастаў зброю.

Магчымае імя стралка — Эстэбан Сант’яга, пры ім знайшлі пасведчанне асобы вайскоўца, аднак невядома, ці сапраўды дакумент яму належыць. Матывы нападніка невядомыя — не выключаецца, што гэта псіхічна хворы чалавек.

З-за гэтага інцыдэнту праца аэрапорта была прыпыненая на некалькі гадзінаў, цяпер яна аднаўляецца — пачаўся вылет і пасадка грузавых рэйсаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі