У 15 грамадзян Расіі, якія прыбылі на Астравецкую АЭС, пацвердзілі COVID-19

У 15 грамадзян Расіі, якія прыбылі на Астравецкую АЭС, пацвердзілі COVID-19

У 15 грамадзян Расіі, якія прыбылі на Астравецкую АЭС, пацвердзілі COVID-19. Раней яны здавалі тэсты на каранавірус, атрыманыя станоўчыя вынікі. Пра гэта паведамляе галоўнае ўпраўленне аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама. Расіяне шпіталізаваны і ізаляваны. Дзе менавіта, інфармацыі няма. Як паведамляе grodnonews.by, клінічныя праявы захворвання адсутнічаюць. Спецыялісты высвятляюць кантакты першага ўзроўню, каб ізаляваць гэтых людзей.

Пазней факт заражэння расіян пацвердзіў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік. Паводле яго слоў, гэта тыя будаўнікі, якія не ўдзельнічалі ў будоўлі АЭС, а толькі прыехалі і трапілі на каранцін. Паўторнае тэставанне дало станоўчы вынік. Яны ўсе шпіталізаваны.

Раніцай 8 красавіка Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што колькасць выпадкаў заражэння COVID-19 у нашай краіне павялічылася да 1066 (за суткі — на 205). На інтэрнэт-партале stopcovid.belta.by ёсць інфармацыя пра 11 чалавек, шпіталізаваных у Гродзенскай вобласці. Атрымліваецца, што альбо ў статыстыцы расіян не ўлічылі, альбо іх адвезлі ў бальніцу ў Мінск.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі