Тысяча балельшчыкаў мінскага «Дынама» выступіла супраць кіраўніцтва клуба

Балельшчыкі мінскага футбольнага клуба «Дынама» напісалі скаргу на імя прэзідэнта краіны. Пад ёй падпісаліся 1300 чалавек.

Яны сцвярджаюць пра банкруцтва клубнага кіраўніцтва на чале са старшынём праўлення вядомым бізнэсоўцам Юрыем Чыжом. У лісце, надрукаваным у апошнім нумары «Белгазеты», балельшчыкі падводзяць вынікі васьмігадовага кіраўніцтва Чыжа.

Яны канстатуюць, што славуты клуб губляе аўтарытэт не толькі на міжнароднай арэне, але і ў Беларусі. Аўтары ліста заклікаюць Аляксандра Лукашэнку прыняць удзел у вызначэнні далейшага лёсу футбольнага клуба «Дынама».

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі