Tut.by: Зварот Лукашэнкі да народа і парламента прагучыць 21 красавіка

Tut.by: Зварот Лукашэнкі да народа і парламента прагучыць 21 красавіка

Традыцыйнае пасланне Аляксандра Лукашэнкі беларускаму народу і парламенту папярэдне запланаванае на 21 красавіка. Пра гэта паведамляе партал tut.by са спасылкай на некалькі крыніцаў. Афіцыйнага пацвярджэння гэтай інфармацыі пакуль няма.

Традыцыйна кіраўнік Беларусі выступае з пасланнем напрыканцы красавіка. Выключэнне рабілася толькі ў 2006 і 2012 гадах. Тады зварот кіраўніка дзяржавы да народа і Нацыянальнага сходу прагучаў у траўні.

Акрамя дэпутатаў, на пасланне прэзідэнта звычайна запрашаюць вышэйшых службовых асоб краіны, чальцоў урада, кіраўнікоў органаў дзяржкіравання, дырэктараў найбуйнейшых прадпрыемстваў, дыпламатаў і журналістаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі