У банку ў Заслаўі мужчына захапіў закладніцу

У банку ў Заслаўі мужчына захапіў закладніцу

У Заслаўі ў памяшканні банка, які знаходзіцца ў будынку гатэля па вуліцы Савецкай, 100А, мужчына ўзяў закладніцу. Пра гэта парталу TUT.by паведамілі відавочцы.

Па іх словах, мужчына узброены нажом.

У праваахоўных органах пацвердзілі, што ў Заслаўі адбыўся разбойны напад.

На месца здарэння выехала следча-аператыўная група, а таксама хуткія і ратавальнікі.

Адна з супрацоўніц гатэля "Avenue" распавяла Еўрарадыё, што напад не падобны да рабавання. Гэта, па яе словах, больш падобна да канфлікту паміж бацькам і дачкой, або мужам і жонкай. Само здарэнне адбылося пасля 14-й гадзіны. 

Цяпер праваахоўнікі вядуць з мужчынам перамовы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі