Tut.by: Былы старшыня Гомельскага райвыканкама затрыманы ў Расіі

Tut.by: Былы старшыня Гомельскага райвыканкама затрыманы ў Расіі

У Расіі напрыканцы мінулага тыдня затрымалі былога старшыню Гомельскага райвыканкама Аляксандра Сітніцу. Пра гэта піша tut.by са спасылкай на ўласныя крыніцы. Міністэрства ўнутраных спраў ад каментароў устрымалася, параіўшы сачыць за паведамленнямі на сваім сайце.

Пра знікненне Сітніцы загаварылі 13 красавіка. На той час ён ужо тыдзень не з'яўляўся на працоўным месцы. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, чыноўнік спярша пайшоў на бальнічны, а потым перастаў выходзіць на працу. Увечары 13 красавіка прэс-служба Гомельскага аблвыканкама паведаміла, што Сітніца звольнены за прагулы. 

Тым часам сілавікі заняліся яго праверкай на магчымую датычнасць да карупцыйных злачынстваў. Неўзабаве чыноўніка абвясцілі ў вышук. І вцяпер, нібыта, знайшлі ў Расіі. 

Аляксандр Сітніца ўзначальваў Гомельскі райвыканкам з 2009 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі