Туск: Санкцыі ЕС супраць Расіі, магчыма, удасца падоўжыць яшчэ на паўгода

Туск: Санкцыі ЕС супраць Расіі, магчыма, удасца падоўжыць яшчэ на паўгода

Санкцыі супраць Расіі, верагодна, удасца падоўжыць яшчэ на паўгода. Пра гэта ў інтэрв'ю польскім СМІ заявіў прэзідэнт Еўрапейскага Савета Дональд Туск.

Палітык паведаміў, што за працяг санкцыяў выказваюцца Польшча, Літва, Латвія, Эстонія, Швецыя, часткова Велікабрытанія, але гэтая думка ўжо не з'яўляецца агульнай ў Еўропе.

"Усё паказвае на тое, што яшчэ раз атрымаецца падоўжыць санкцыі супраць Расіі. А што будзе праз шэсць месяцаў, паколькі цяпер верагодна падоўжыць санкцыі на чарговыя шэсць месяцаў, — пра гэта ніхто не можа прадказаць", — перадае УНІАН словы Туска.

Прэзідэнт Еўрасавета станоўча ацаніў "нармандскі фармат" у вырашэнні ўкраінскага пытання. Па яго словах, гэты фармат не заўжды эфектыўны, але ўдзел у ім Берліна і Парыжа дазволіў захаваць адзінства ўсяго Еўрасаюза.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі