Турфірмы раяць беларусам, якія з’яжджаюць у Грэцыю, браць больш наяўных

У межах кантролю за рухам капітала, уведзенага урадам Грэцыі, з панядзелка трымальнікі грэчаскіх банкаўскіх карт штодня могуць зняць з рахунка ў банкамаце не больш за 60 еўра (42 фунта, або 66 долараў). Перавесці наяўныя за мяжу забаронена, за выключэннем жыццёва важных і папярэдне ўзгодненых камерцыйных транзакцый.

Беларускія турфірмы пераканаўча раюць турыстам, якія накіроўваюцца ў Грэцыю, браць з сабой больш грошай наяўнымі.

Нагадаем, што ў ноч на нядзелю парламент Грэцыі ўхваліў прапанову прэм'ера Алексіса Цыпраса аб правядзенні рэферэндуму аб умовах пагаднення з міжнароднымі крэдыторамі. Кіраўнік Міжнароднага валютнага фонду Крысцін Лагард, у сваю чаргу, папярэдзіла Грэцыю, што маючы адбыцца рэферэндум не будзе мець юрыдычнай сілы.

Старшыня Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер надзвычай рэзка раскрытыкаваў урад Грэцыі, усклаўшы на яго адказнасць за зрыў перамоваў аб далейшай фінансавай дапамозе краіне, якая знаходзіцца на мяжы банкруцтва. “Пасля ўсіх спроб знайсці рашэнне праблемы, я адчуваю, што мне здрадзілі. Мы сапраўды пасоўвалі горы да апошняй хвіліны, калі грэчаскі ўрад зачыніў дзверы”, — заявіў Юнкер журналістам у Брусэлі ў панядзелак, 29 чэрвеня.

“Я вельмі прыгнечаны спектаклем, згуляным Еўропай у мінулую суботу. Грэцыі не прыстала наладжваць адну дэмакратыю супраць 18 іншых”, - падкрэсліў кіраўнік Еўракамісіі. Ён назваў суворымі, але справядлівымі прапановы крэдытораў, зробленыя Афінам. “Гэта зусім не кепскі пакет мер эканоміі”, - сказаў ён. Па словах Юнкера, гэты пакет мер не прадугледжваў скарачэнняў заробкаў і пенсій, а быў, наадварот, закліканы забяспечыць сацыяльную справядлівасць, паведамляе Deutsche Welle.

Афіны павінны выплаціць у аўторак 1,6 млрд еўра Міжнароднаму валютнаму фонду. Калі яны гэтага не зробяць, гэта будзе азначаць дэфолт Грэцыі па пазыках МВФ. 


Фота: ru-travel.livejournal.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі