Турэцкія пратэстоўцы абралі пінгвіна сваім сімвалам

Пратэстоўцы ўпэўненыя, што на галоўных СМІ краіны дзейнічае жорстая самацэнзура, паведамляе newsru.com са спасылкай на заходнія СМІ.



"Уключаеш CNN International: там пратэсты, слезацечны газ, і паліцыянты збіваюць людзей. Затым пераключаеш на CNN Turkey — а там дакументальны фільм пра пінгвінаў. Каментары лішнія", — кажуць дэманстранты.



Пінгвін стаў сімвалам пратэстаў. Яго можна пабачыць на футболках і сцягах маніфестантаў, якія такім чынам пратэстуюць супраць замоўчвання.



Нагадаем, што прэм'ер-міністр Эрдаган заклікаў спыніць беспарадкі. Ён заявіў, што ўлады не адмовяцца да пабудовы бізнэс-цэнтра на месцы парка Гезі.



Фота — kinolife.tv

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі