Трэнер БАТЭ: Не буду трымацца за сваё месца, калі адчую, што не патрэбны

Трэнер БАТЭ: Не буду трымацца за сваё месца, калі адчую, што не патрэбны

Аляксандр Ермаковіч заявіў, што гатовы падаць у адстаўку з пасады галоўнага трэнера БАТЭ, калі клуб прайграе ў матчы Лігі Еўропы 25 жніўня. Пра гэта ён распавёў на прэс-канферэнцыі, якую даў напярэдадні чацвярговай сустрэчы з футбалістамі казахстанскай "Астаны"

Нагадаем, што папярэдні матч барысаўская каманда прайграла ў гасцях з лікам 0:2. Будучую сустрэчу Ермаковіч назваў ключавым матчам. "Іх у сезоне значыць ад трох да шасці. Дык вось заўтра нас чакае самая ключавая гульня ў гэтым годзе", — перадае словы галоўнага трэнера сайт БАТЭ.

Ермаковіч паведаміў, што ніякія фінансавыя санкцыі да футбалістаў у выпадку пройгрышу не агучваліся. Для футбласітаў, мяркуе ён, цяпер вайжнея прэстыж, гонар клуба: "Не трэба ўводзіць ніякіх санкцый, пакуль мы не згулялі гэты матч. Няма сэнсу пра гэта размаўляць".

Журналісты пацікавіліся, ці гатовы Ермаковіч падаць у адстаўку ў выпадку няўдачы, як гэта ў свой час зрабіў пасля пройгрышу ў Карагандзе Віктар Ганчарэнка.

"Давайце згуляем. Магу сказаць толькі адно: я зраблю так, як лепш для клуба. Паверце, не буду трымацца за сваё месца, калі адчую, што я тут не патрэбны", — паведаміў галоўны трэнер.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі