Трамп выйграў праймерыз у Нью-Гэмпшыры, яго канкурэнт кажа: "Гонка не скончана"

Дональд Трамп

Дональд Трамп / Reuters

Дональд Трамп выйграў чарговыя выбары на ролю кандыдата ад Рэспубліканскай партыі. На гэты раз яго як кандыдата падтрымалі на праймерыз у Нью-Гэмпшыры. Пасля перамог Трамп на кокусах у шэрагу штатах частка кандыдатаў знялі свае кандыдатуры на карысць Трамп. Яго адзінай суперніцай засталася былы пасол ЗША ў ААН Ніккі Хэйлі. Пасля падліку 57% галасоў у Нью-Гэмпшыры Трамп упэўнена лідыраваў з 54,4%, піша Reuters. За Хэйлі прагаласавалі 43,6% удзельнікаў, але яна заявіла, што мае намер працягваць барацьбу.

"Гэтая гонка яшчэ далёкая ад завяршэння", — сказала яна сваім прыхільнікам на вечарынцы пасля выбараў і прапанавала Трампу выступіць з ёй на дэбатах. Трамп, выступаючы на сваёй сустрэчы з прыхільнікамі пасля выбараў, назваў дыпламата "самазванкай" і сказаў: "Яна прамаўляе прамову так, быццам выйграла. Яна не выйграла".

Наступнае выбары пройдуць 24 лютага ў Паўднёвай Караліне — гэта родны штат Хэйлі, тут яна нарадзілася і два тэрміны займала пасаду губернатара. Але апытанні грамадскай думкі паказваюць, што і тут перавагу мае Трамп.

На пачатку гэтай кампаніі самым сур'ёзным сапернікам Трампа ў партыі лічыўся губернатар Фларыды Рон Дэсантыс, але ён зняў сваю кандыдатуру. Reuters таксама адзначае, што нягледзячы на поспех Трампа, экзіт-полы намякаюць на яго патэнцыйную ўразлівасць у гэтай перадвыбарнай кампаніі. У прыватнасці, паводле звестак аднаго з апытанняў, каля 42% выбаршчыкаў-рэспубліканцаў, лічаць, што Трамп не зможа быць прэзідэнтам, калі яго прызнаюць вінаватым у судзе. А між тым Трампу прад'яўлена ўжо 91 крымінальнае абвінавачанне. Яго абвінавачваюць, між іншым, у спробе перагледзець вынікі выбараў 2020 года і захаваць сакрэтныя дакументы пасля сыходу з Белага дома ў 2021 годзе. Трамп усё адмаўляе і настойвае, што стаў ахвярай палітычнага пераследу.

Прэзідэнцкія выбары ў ЗША, нагадаем, запланаваны на лістапад гэтага года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі