Вы тут

Трамп дапусціў, што не зможа наладзіць кантакты з Пуціным

Дональд Трамп даў першую сваю прэс-канферэнцыю пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Адказваючы на пытанні журналістаў новаабраны прэзідэнт ЗША дапусціў, што не зможа наладзіць кантакты з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным. "Калі Пуціну падабаецца Дональд Трамп, я лічу, што гэта актыў, а не абавязацельства, бо ў нас жудасныя адносіны з Расіяй", — цытуе Бі-Бі-Сі яго словы.

Трамп прызнаў, што Расія вяла хакерскія атакі на ЗША падчас выбарчай кампаніі. Аднак пры гэтым ён заявіў, што такія атакі вядзе не толькі Расія, і паабяцаў прыняць меры па абароне краіны ад іх.

Новы прэзідэнт ЗША абяцаў перагледзець рэформу сістэмы аховы здароўя, якую прыняў яго папярэднік Барак Абама. Але пра канкрэтныя меры ў гэтай галіне ён не паведаміў.

Новости других медиа
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі