Трамп абмежаваў іміграцыю ў ЗША

Трамп абмежаваў іміграцыю ў ЗША

Амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп абмежаваў іміграцыю ў ЗША. Указ ужо апублікаваны. З яго вынікае, што часовая забарона будзе дзейнічаць 60 дзён, і яе могуць працягнуць. Пад яе не патрапляюць тыя замежнікі, якія ўжо маюць іміграцыйную візу, дзейны від на жыхарства, знаходзяцца на тэрыторыі Злучаных Штатаў, рыхтуюцца атрымаць грын-карту. Не патрапляюць пад указ і лекары, санітары, якія могуць дапамагчы ў барацьбе з COVID-19. А вось тыя замежнікі, якія яшчэ не звярталіся па іміграцыйныя дакументы і знаходзяцца па-за межамі ЗША, пад дзеянне ўказа трапляюць.

Трамп у чарговы раз заявіў, што новаўвядзенне заклікана дапамагчы амерыканцам, якія апынуліся без працы. Вядома, што за апошні месяц падалі заявы на атрыманне дапамогі па беспрацоўі больш за 22 млн грамадзян ЗША. Паводле аднаго з апошніх апытанняў, прыпыненне іміграцыі падтрымлівае 80% амерыканцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі