Трагедыя ў Шанхаі: у гіганцкай цісканіне загінулі 36 чалавек

Як мінімум 36 чалавек сталі ахвярамі гіганцкай цісканіны ў цэнтры Шанхая, дзе праходзілі навагоднія гулянні. Каля 50 чалавек трапілі ў бальніцу з траўмамі. Усё пачалося з таго, калі ў навагоднюю ноч да набярэжнай Вайтань накіраваліся некалькі шчыльных плыняў людзей. Паліцыя не змагла ўтрымаць сітуацыю пад кантролем.

Распачатае расследаванне аб прычынах трагедыі. Некаторыя відавочцы распавядаюць пра тое, што людзі нагіналіся, каб падабраць імітацыі банкнот, якія, нібыта, скідалі ў натоўп, паведамляе Euronews.

Фота: Reuters, AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі