Траціну бюджэту Мінска забяспечылі 10 буйных прадпрыемстваў

Траціну бюджэту Мінска забяспечылі 10 буйных прадпрыемстваў

Больш за 30% паступленняў у сталічны бюджэт сёлета ў студзені-кастрычніку забяспечылі дзесяць буйных прадпрыемстваў Мінска. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Мінску.

Гэтыя дзесяць прадпрыемстваў заплацілі падаткаў і збораў на 2,5 млрд рублёў — на 12,2% больш, чым за аналагічны леташні перыяд. Самымі буйнымі плацельшчыкамі сталіцы з'яўляюцца ААТ "Газпром трансгаз Беларусь", ЗТАА "Лукойл Беларусь", ТАА "Тытунь-інвест", РУП "Мінскэнерга", ЗАТ "Мінскі завод вінаградных він", унітарнае прадпрыемства "Велком", ЗТАА "Газпрамнафта-Белнафтапрадукт", ЗАТ "Беларуская нафтавая кампанія", СТАА "Мабільныя ТэлеСістэмы", ААТ "Мінск крышталь" — кіруючая кампанія холдынгу "Мінск крышталь груп".

Агулам на 1 лістапада 2016 года ў кансалідаваны бюджэт гораду паступілі фінансы ад 344 тысяч плацельшчыкаў, у тым ліку 59 тысяч арганізацый, 71 тысячы індывідуальных прадпрымальнікаў і 214 тысяч фізічных асобаў.

На 43% кансалідаваны бюджэт Мінска сфармаваны паступленнямі падатку на даданую вартасць. На другім месцы ідуць плацяжы па падаходным падатку (13,7%), на трэцім — падатку на прыбытак (11,9%).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі