The Toobes едуць на польскі кінафэст

Гурт The Toobes выступіць на фестывалі караткаметражных фільмаў “Зуброўка”, які адбудзецца 4 снежня ў польскім Беластоку. Штогод на фестываль прыязджаюць каманды з розных куткоў Еўропы. Сёлета такая магчымасць выпала беларусам. Па словах удзельнікаў The Toobes, удзел у фэсце дапаможа завесці карысныя знаёмствы і паназіраць за творчасцю замежнікаў.

The Toobes: “Вельмі прыемна, што гэта тусоўка прасунутых людзей, інтэлігенцыі. Мы хочам завесці там цікавыя знаёмствы, магчыма, дамовімся наконт кліпаў, набяромся цікавых ідэй і ўвогуле паглядзім на тое, што адбываецца за недалёкімі межамі, як людзі выражаюць сябе там , дзе няма нас”.

Нагадаем, бліжэйшы выступ “тубсаў” у Мінску запланаваны на 10 снежня. Разам з гуртом Green Pepper музыкі выйдуць на сцэну “Рэактара”. У межах свайго выступу The Toobes падрыхтавалі сюрпрыз для фэнаў.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі