Томас Андэрс усё ж выступіць на “Дыскатэцы-80-х” у Мінску (відэа)

Былы ўдзельнік культавага дыска-калектыву Modern Talking запісаў відэазварот, у якім абяцае, што выступіць у Мінску.

“Прывітанне Мінск, я Томас Андэрс, і мы зусім хутка ўбачымся, — звяртаецца спявак на відэа. — Я перакананы, што 4 красавіка на “Дыскатэцы-80-х. Зорная містэрыя” мы выдатна правядзем час. Я спяю шмат хітоў для вас. Убачымся! Пакуль!”.

Нагадаем, раней мэнэджар Андэрса Лютц-Райнэр Зайдэль заяўляў, што нічога не ведае пра выступ яго падапечнага ў беларускай сталіцы і патрабаваў спыніць продаж квіткоў. Арганізатары ж “містэрыі” тлумачылі сітуацыю “пэўнымі нестыкоўкамі паміж менеджментам Томаса Андэрса і кампаніяй, з якой заключанае пагадненне на прывоз усіх заяўленых заходніх зорак”.

Мяркуючы па ўсім, непаразуменні ўсё ж вырашыліся і Томас Андэрс парадуе беларусаў. Апроч знакамітага нямецкага спевака, на “Дыскатэцы 80-х “Зорная Містэрыя”” у мінскім Палацы Спорту выступяць Алёна Апіна, Міхаіл Мурамаў, гурты Desireless, “Рок Острова” і Kaoma. Не даедзе толькі Яўген Осін, які трапіў у бальніцу з гаймарытам, ды спявачка Sabrina, выступ якой пераносіцца на наступную, снежаньскую “Дыскатэку”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі