Тэракт у аэрапорце Стамбула: 28 загінулых, каля 60 параненых (фота, відэа)

Тэракт у аэрапорце Стамбула: 28 загінулых, каля 60 параненых (фота, відэа)

Па меншай меры 28 чалавек загінулі, каля 60 атрымалі раненні ў выніку выбухаў, што прагрымелі у аўторак на ўваходзе ў адзін з тэрміналаў міжнароднага аэрапорта імя Атацюрка ў Стамбуле.

Міністр юстыцыі Турцыі Бекір Боздаг заявіў, што тэракт арганізавалі трое смяротнікаў, якія спачатку адкрылі агонь з аўтаматаў Калашнікава, а пасля падарвалі сябе. 

На месцы здарэння працуюць медыкі, пажарныя і паліцыя. Тэлеканал Еўраньюз дадае, што самалётам, гатовым да ўзлёту, дыспетчары дазволілі палёт, астатнія рэйсы накіроўваюцца ў іншыя аэрапорты. Для кіравання сітуацыяй сфармаваны крызісны штаб. 

Агенцтва Reuters са спасылкай на прадстаўніка аэрапорта адзначае, што невядома, колькі ранішніх рэйсаў будзе адменена пасля выбухаў.

BBC нагадвае, што нядаўнія тэрарыстычныя напады ў Турцыі прыпісваліся ўладамі курдскім сепаратыстам і групоўцы "Ісламская дзяржава". Між тым летась аэрапорт Атацюрка ў Стамбуле ўвайшоў у тройку самых буйных аэрапортаў Еўропы пасля лонданскага Хітроў і аэрапорта Шарля дэ Голя ў Парыжы. У 2015 годзе ім скарысталіся больш за 61 млн. чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі