Тэмп прыросту ВІЧ у Беларусі — 36,6% (інфаграфіка)

Тэмп прыросту ВІЧ у Беларусі — 36,6% (інфаграфіка)

У Беларусі за 9 месяцаў 2015 года зафіксавана 1884 новых выпадкаў захворвання ВІЧ. Тэмпы прыросту склалі 36,6%.

На 100 тысяч насельніцтва у Беларусі 19,9 чалавек маюць ВІЧ, у Расіі гэты паказчык — 50,4, у Літве — 6.

Асноўны шлях заражэння ВІЧ ў Беларусі — праз сэксуальныя кантакты — 62,1%. У Расіі праз ін'екцыі нестэрыльнымі шпрыцамі — 53,6%, праз гетэрасэксуальныя кантакты — 42,8%, 1,5% праз гомасэксуальныя кантакты.

Самая вялікая колькасць ВІЧ-інфікаваных — у Гомельскай вобласці — 6246 чалавек, у Гродзенскай — 644 чалавекі. Усяго ў Беларусі больш за 15 тысяч чалавек жывуць з ВІЧ.

Паводле статыстыкі з сайта МУС і НДІ эпідэміялогіі Расспажыўнагляду

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі