Тэма першага ўроку — "На цябе, наша моладзь, надзея!"

31 жніўня ў школах пройдуць сустрэчы вучняў з настаўнікамі. Самі заняткі пачнуцца ў аўторак, 1 верасня, урокам "На цябе, наша моладзь, надзея!", інфармуе "Наша ніва".

Сёлета ў школы нашай краіны пойдуць 965 тысяч вучняў, з іх 106,5 тыс. першакласнікаў. У параўнанні з мінулым годам колькасць школьнікаў вырасла на 19 тысяч чалавек. Агулам у Беларусі працуе 3 233 установы адукацыі.

Першая чвэрць будзе доўжыцца з 1 верасня да 24 кастрычніка. Восеньскія канікулы пройдуць з 25 кастрычніка па 1 лістапада.


Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі