Тэлевядоўцы Дзмітрый Кахно і Дзяніс Дудзінскі атрымалі па 10 сутак

Тэлевядоўцы Дзмітрый Кахно і Дзяніс Дудзінскі атрымалі па 10 сутак

Дзмітрый Кахно атрымаў 10 сутак арышту. Такое рашэнне прыняў суддзя суда Першамайскага раёна сталіцы Турсевіч, паведамляе TUT.by. Тэлевядоўцу прызналі вінаватым у парушэнні правядзення масавага мерапрыемства 23 жніўня. Мужчына сваю прызнаў поўнасцю, заявіўшчы, што такім чынам выказваў сваю грамадзянскую пазіцыю. 

У гэтым жа судзе сёння разглядалася і справа іншага тэлевядоўцы Дзяніса Дудзінскага. Яго таксама судзілі за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Вынік — таксама 10 сутак.

Абодвух тэлевядоўцаў затрымалі 2 верасня. Пры гэтым Кахно затрымлівалі "людзі ў чорным" з аўтаматамі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі