"Тэлефонны мінёр" затэлефанаваў у міліцыю з уласнага мабільніка

Мужчына затэлефанаваў у Барысаўскі РУУС з мабільнага тэлефона і заявіў, што збіраецца здзейсніць выбух. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку выявілі, што тэлефанаваў 32-гадовы мясцовы жыхар, раней судзімы за крадзяжы.



Як паведамляе interfax.by, мужчыну затрымалі. Ён растлумачыў, што падчас тэлефанавання быў у стане алкагольнага ап'янення і не можа ўцямна растлумачыць прычыны свайго ўчынку.



На "тэлефоннага мінёра" пачалі крымінальную справу. Яму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі. Падазраванага пасадзілі ў ізалятар часовага ўтрымання.



Фота — blogspot.com
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі