Тэатральны фэст “Белая вежа” пройдзе па Брэстчыне

З 11 па 18 верасня ў Брэсце пройдзе XV міжнародны тэатральны фестываль “Белая Вежа”. Бадай, гэта самы прадстаўнічы беларускі фестываль – 37 труп з 21 краіны свету. Упершыню за 15 год прыедзе трупа з Індыі, выступяць рокавыя і джазавыя каманды, у тым ліку культавы венгерскі джазавы калектыў “Diable”.
Сёлета фестываль прымеркаваны да 150-годдзя Антона Чэхава. Год таму фестываль быў прымеркаваны да юбілею Гогаля. Расійскацэнтрычнасць фэсту робіцца традыцыйнай.
Еўрарадыё запыталася, ці не прысьвецяць у будучым фэстываль камусьці з беларускіх раматургаў. Гэтак, у 2013 г. адзначаецца 130-годдзе з  дня нараджэння заснавальніка беларускага тэатру Францішка Аляхновіча.

Ларыса Навіцкая:  Мастацкі кіраўнік, заслужаны дзеяч мастацтваў Аляксандр Козак прымае рашэнне пра тэму будучых фестываляў. Даўгатэрміновага планавання няма.

Тэатральны крытык Аляксей Стрэльнікаў  патлумачыў расійскацэнтрычнасць фестывалю тым, што «Белую вежу” падтрымліваюць расійскія тэатральныя дзеячы. Гэтак, у ім стала ўдзельнічае рэдактар маскоўскага часопіса «Тэатральнае жыццё» Алег Півавараў.

Спонсараў ці інфармацыйнага партнёра ў фэста няма, патлумачыла намесніца генеральнага дырэктара фестывалю Ларыса Навіцкая

Ларыса Навіцкая: 80% – гэта сродкі абвыканкаму, а астатняе дае міністэрства культуры. Фестываль не самаакупаецца. Гэта адбываецца ў рамках свята, нават кошты на квіткі заніжаныя. Акупаецца працэнтаў на 60%.

Сёлета «Белая вежа» ўпершыню здзяйсняе экспансію ня толькі на Брэст, але і на Брэстчыну.  Спектаклі пройдуць у Пінску, Пружанах, Кобрыне і традыцыйна ў Камянцы.

Сярод “разынак” сёлетняга фэсту -  індыйскі спектакль “Шлях у індыйскую культуру”,  брэсцкая трупа паедзе па вобласці з “Дон Кіхотам”, купалаўцы прывязуць сваё “Вяселле”. Але сапраўдны пір чакае аматараў Чэхава. “Тры сястры” пакажа Брэсцкі драматычны тэатр, “Чайку” прэзентуе Мінскі тэатр беларускай драматургіі, “Вішнёвы сад” паставіць вулічны тэатр з Львова.

Літоўскі тэатр на колах пакажа “Чырвоны Капялюшык”,– азербайджанскі тэатр Кантрабас з Баку дасьць прадстаўленне ў лялечным тэатры. На вуліцах Брэста можна будзе ўбачыць польскі тэатр з Любліну з выставай “Сляпыя” ды, італьянскі  тэатр  CA SOUFI!
 
У фестывалі сёлета, між іншых, возьмуць удзел трупы з Аўстраліі, Азербайджана, Арменіі, Брытаніі, Венгрыі, Венесуэлы, Нямеччыны, Ізраіля, Італіі, Літвы, Польшчы, Партугаліі, Расіі, Румыніі, Славеніі, Таджыкістана, Узбекістана і Украіны, упершыню возьме ўдзел тэатральная трупа з Індыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі