Таблоід Sun адмаўляецца ад фота дзяўчат з голымі грудзьмі

Брытанскі таблоід Sun адмовіўся ад публікацыі выяваў аголеных жаночых грудзей на сваёй трэцяй старонцы. Гэта здарылася ўпершыню за 44 гады існавання рубрыкі, адзначае ВВС.

Напаўаголеная мадэль з'явілася на трэцяй паласе, калі газету купіў аўстралійскі магнат Руперт Мердак.

Апошнія некалькі гадоў таблоід перажыў шквал крытыкі з боку змагароў за правы жанчын. Яны вінавацілі выданне ў сэксізме і "аб'ектывізацыі" жаночага цела.

Паводле некаторых звестак, Sun можа вярнуцца да публікацыі фатаграфій дзяўчат топлес, калі продажы рэзка знізяцца.

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі