Сёння ў мінскім метро з платформы ўпаў пасажыр

Сёння ў мінскім метро з платформы ўпаў пасажыр

У панядзелак, 21 лістапада, у мінскім метро з платформы ўпаў пасажыр. Здарэнне адбылося ў 6.53 на станцыі "Кастрычніцкая". Як інфармуе прэс-служба метрапалітэна ў Twitter, мяркуецца, што пасажыру стала кепска, яму аказалі дапамогу супрацоўнікі, якія былі на дзяжурстве. Затрымка ў руху цягнікоў склала каля 6 хвілін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі