Сёння Паліткамітэт ПАСЕ абмяркуе сітуацыю ў Беларусі

Сёння Паліткамітэт ПАСЕ абмяркуе сітуацыю ў Беларусі

24 студзеня Палітычны камітэт Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) абмяркуе сітуацыю ў Беларусі. Дыскусія пройдзе ў рамках зімовай сесіі ПАСЕ, якая адкрылася ў Страсбургу, перадае БелаПАН.

Слуханні па Беларусі павінны пачацца ў 10.30 паводле мінскага часу. Яны працягнуцца дзве гадзіны.

Беларусь будуць прадстаўляць два дэпутаты Палаты прадстаўнікоў — сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Ганна Канапацкая і старшыня камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Андрэй Навумовіч. Дарэчы, Навумовіч узначальвае працоўную групу па пытанні смяротнага пакарання.

ПАСЕ не дасылаў персанальныя запрашэнні на слуханні. Асобы прадстаўнікоў Беларусі абмяркоўваліся на пасяджэнні савета Палаты прадстаўнікоў.

У ПАСЕ ўваходзяць 318 дэпутатаў парламентаў 47 краін-чальцоў Савета Еўропы. Беларусь — адзіная еўрапейская дзяржава, якая не ўваходзіць у Савеце Еўропы. Асноўная прычына гэтага — наяўнасць смяротнага пакарання ў нашай краіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі