Сёння "Крумкачы" і "Дняпро" пазмагаюцца за пуцёўку ў вышэйшую лігу

Сёння "Крумкачы" і "Дняпро" пазмагаюцца за пуцёўку ў вышэйшую лігу

У нядзелю, 15 лістапада, пройдуць матчы апошняга тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў першай лізе. Галоўная інтрыга — барацьба за апошнюю пуцёўку ў вышэйшую лігу паміж сталічным клубам "Крумкачы" і магілёўскім "Дняпром". Сёння яны сустракаюцца ў Мінску на футбольным полі спартыўна-аздараўленчага комплексу "Алімпійскі". Пачатак а 14-й гадзіне.

Як вядома, пуцёўкі ў вышэйшую лігу ўжо заваявалі "Іслач" і "Гарадзея". У "Крумкачоў", якія на трэцім месцы, на адно ачко больш, чым у "Дняпра". Таму іх задавольвае і нічыя, а вось гасцей — толькі перамога.

"Для нас гэта пытанне жыцця і смерці цяпер. Для мяне як для трэнера, для каманды", — так выказаўся пра сённяшні матч галоўны трэнер "Крумкачоў" Алег Дулуб. Відэатрансляцыю матча можна будзе пабачыць тут.

Вядоўца БТ пераблытала націск у назве футбольнай каманды (відэа)

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі