Кіраўнік сената Польшчы сустракаецца ў Мінску з Аляксандрам Лукашэнкам

Кіраўнік сената Польшчы сустракаецца ў Мінску з Аляксандрам Лукашэнкам

У панядзелак, 5 снежня, кіраўнік сената Польшчы сустракаецца ў Мінску з Аляксандрам Лукашэнкам. Станіслаў Карчэўскі наведвае нашу краіну з двухдзённым візітам на чале дэлегацыі на запрашэнне кіраўніка Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча. Таксама адбудуцца сустрэчы з Мясніковічам і старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам.

Спікер сената Польшчы абмяркуе з парламенцкае, рэгіянальнае, эканамічнае супрацоўніцтва, пытанні малога памежнага руху, развіццё ўзаемадзеяння ў галіне адукацыі. Ён закране таксама тэму палякаў, якія жывуць у нашай краіне, і абмяркуе магчымасць завяршэння спрэчак вакол Саюза палякаў на Беларусі, інфармуе БелаПАН.

Вядома, што ў склад польскай дэлегацыі ўваходзяць сенатары Яніна Сагатоўска, Станіслаў Гогач, Анджэй Місёлек, Лешак Пяхота і дэпутат Адам Андрушкевіч — сустаршыня Польска-беларускай парламенцкай групы. У 2012-м Гогача беларускія памежнікі не ўпусцілі ў нашу краіну, паставілі ў яго дыпламатычны пашпарт пячатку "ўезд забаронены".

Плануецца, што будзе падпісаная сумесная заява аб супрацоўніцтве паміж сенатам Польшчы і Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі. Таксама пройдзе сустрэча з палякамі, якія жывуць у Беларусі, з прадстаўнікамі апазіцыі. Дэлегацыя ўшануе памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Курапатах на ўскраіне Мінска.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі