Сёння — чарговая гадавіна прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі

Сёння — чарговая гадавіна прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі

27 ліпеня спаўняецца 26 гадоў з дня, калі была прынятая Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Вярхоўны Савет БССР прыняў яе ў 1990 годзе.

У дакуменце абвяшчалася поўная незалежнасць Беларусі, вяршэнства, самастойнасць і паўната дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцнасць яе законаў і незалежнасць ва ўсіх знешніх адносінах.

25 жніўня 1991 года Дэкларацыя атрымала статус канстытуцыйнага закону. 27 ліпеня стала дзяржаўным святам — Днём Незалежнасці. Свята ў гэты дзень адзначалася па 1996 год. Пасля рэферэндуму 1996 года Дзень Незалежнасці быў перанесены на 3 ліпеня — дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

27 ліпеня ў Мінску рыхтуецца шэраг акцыяў. Так, а 17-й гадзіне каля філармоніі пройдзе масавы пікет Партыі БНФ пад бел-чырвона-белымі сцягамі, на якім будуць збіраць подпісы за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты. А правацэнтрысцкая кааліцыя ладзіць падобную ж акцыю а 18-й каля ГУМА. У мінскім мікрараёне Сухарава каля гандлёвага цэнтра "Максімус" а 19-й гадзіне запланаваны вулічны выступ музыкі Лявона Вольскага на пікеце па зборы подпісаў за Алеся Лагвінца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі