Сёлета найбольш студэнтаў прыедзе ў Беларусь з Кітая і Туркменістана
Экспарт адукацыйных паслуг вырасце ў паўтара разу. Пра гэта паведаміў міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў.
Сёлета найбольш студэнтаў прыедзе ў Беларусь з Кітая і Туркменістана. Больш маладых людзей адправіць для атрымання вышэйшай адукацыі ў нашай краіне Турцыя, а таксама шэраг дзяржаў Блізкага Усходу. А вось сярод аспірантаў больш стане гасцей з Індыі.
Толькі з Расіі па студэнцкі білет у Беларусь штогод прыязджаюць больш за 4000 абітурыентаў. Найбольш у нашых ВНУ студэнтаў з Бранскай, Смаленскай і Пскоўскай абласцей, інфармуе тэлеканал "Беларусь 1".
Міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў заявіў, што ў 2015 годзе вырасце экспарт адукацыйных паслуг:
"Паводле нашых прагнозных ацэнак, сёлета, у параўнанні з мінулым годам, мы ў паўтара разу павялічым экспарт адукацыйных паслуг. Гэта таксама і навукова-тэхнічная прадукцыя, якую мы прадастаўляем у іншыя краіны".
Адзначаецца, што павелічэнне колькасці замежных студэнтаў адбылося дзякуючы працы кіраўнікоў дыпламатычных і консульскіх прадстаўніцтваў Беларусі. Яны паспяхова прасоўваюць брэнд пад назвай "Беларуская адукацыя" за межамі нашай краіны.
Фота: Fotolia