Сёлета Нацбанк Беларусі прадаў 75 кг золата

Нацыянальны банк Беларусі за першыя пяць месяцаў бягучага года прадаў 75 кг 400 г золата ў злітках. Агулам рэалізавалі 7618 зліткаў, самыя папулярныя ў беларусаў — 10-, 5- і 1-грамовыя.

БЕЛТА адзначае, што ў той жа час Нацбанк выкупіў 1550 залатых зліткаў.

Што да срэбра, дык яго прадалі больш за 37 кг, а купілі больш за 22 кг. Беларусы набылі плаціны 191 г, прадалі Нацбанку 454 г.

Фота: Fotolia, ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі