Сын Парашэнкі служыць у зоне АТА пад чужым прозвішчам

Пра гэта ў тэлеэфіры паведаміў кіраўнік перамоўнай групы Антытэрарыстычнага цэнтра Юрый Тандзіт: "У адной з вайсковых часцей мы прыйшлі ў агульную палатку. Прынеслі дарагое, што ў нас было, — кавун. І адзін з салдатаў паводзіў сябе вельмі сціпла, даў нам нож. Мне яго твар падаўся вельмі знаёмым… Таварыш сказаў, што гэта Аляксей Парашэнка. Мяне здзіўляла, што няма ніякага пафасу. А прэзідэнт нідзе не згадваў пра службу яго сына".

Блізкія да сям'і кажуць, што яшчэ чатыры тыдні таму Аляксей атрымаў позву ў войска, піша gazeta.ua. У інфармацыйным дэпартаменце Пятра Парашэнкі гэтую тэму не каментуюць — магчыма, з меркаванняў бяспекі. Яны не гавораць і тое, дзе менавіта служыць Парашэнка-малодшы.

Фота — jetsetter.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі