Сярод работнікаў Мінаблвыканкама скароцяць амаль 100 чалавек

Сярод работнікаў Мінаблвыканкама скароцяць амаль 100 чалавек

У Мінскім аблвыканкаме плануецца на 20% скараціць колькасць работнікаў. Такую лічбу назваў старшыня аблвыканкама Сямён Шапіра ў інтэрв'ю праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ.

Па словах чыноўніка, у аблвыканкаме цяпер працуюць 493 чалавекі. Скараціць у ім плануецца каля 100 чалавек. Гэтыя прапановы, кажа Шапіра, перададзеныя ў Адміністрацыю прэзідэнта.

Таксама кіраўнік аблвыканкама заявіў, што колькасць работнікаў у райвыканкамах мяркуецца скарціць прыкладна на 10%. Па яго словах, скарачаць плануецца не прафесіяналаў, а абслугоўвы і дапаможны персанал — бухгалтараў, эканамістаў, кадравікоў. Шапіра дадаў, што ў райвыканкамах Міншчыны у сярэднім працуюць ад 50 да 80 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі