Сяргей Гайдукевіч падае дакументы ініцыятыўнай групы на выбарах

15 ліпеня лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргей Гайдукевіч падасць у ЦВК дакументы на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы на прэзідэнцкіх выбарах.

Такім чынам, Гайдукевіч стане першым прэтэндэнтам, які падае дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы.

У каментары Еўрарадыё намеснік старшыні партыі Алег Гайдукевіч паведаміў, што ў групе будзе прыкладна 2500 чалавек: дакладны спіс зараз яшчэ дапрацоўваецца. Дарэчы, на папярэдніх выбарах, у 2010 годзе, ініцыятыўная група лідара ЛДПБ была ў чатыры разы большая

Алег Гайдукевіч: "10 тысяч у нас была ініцыятыўная група ў 2010 годзе. Мы маглі і зараз выставіць 10 тысяч, але прынялі рашэнне адшліфаваць яе і выставіць 2,5 тысячы. У нас усе толькі сябры партыі ў групе".

Выбары прэзідэнта Беларусі прызначаныя на 11 кастрычніка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі