Сярэдні курс долара ў 2016 годзе будзе 18 600 рублёў

Сярэдні курс долара ў 2016 годзе будзе 18 600 рублёў

У бюджэт на 2016 год закладзены сярэднегадавы курс долара ў 18 600 рублёў. Пра гэта 3 снежня паведаміў першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Тарас Надольны.

Надольны: "Закладваўся прагноз бюджэту, і лічбы па сярэднім курсе прагназаваліся — прыкладна 18 600 за долар".

Нагадаем, што на 3 снежня 2015 курс долара ў Нацбанку складае 18 085 рублёў.

Дарэчы, у бюджэце на 2015 год курс быў закладзены ў 11 400 рублёў за долар. У рэчаіснасці сярэдні курс за 11 месяцаў года склаў 15 661 рубель. Прычым сярэднемесячны курс у лістападзе склаў 17 778 рублёў.

Фота: newsbel.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі