Сямашка: Расія штогод будзе пастаўляць у Беларусь 24 млн тон нафты

Сямашка: Расія штогод будзе пастаўляць у Беларусь 24 млн тон нафты

Расія штогод будзе пастаўляць у Беларусь 24 млн тон нафты. Дамоўленасць датычыць бягучага года і працягне дзейнічаць да 2024-га, заявіў першы намеснік беларускага прэм’ера Уладзімір Сямашка. У эфіры тэлеканала “Беларусь 1” ён адзначыў, што “да 2018 года ўключна з 24 млн 18 будзе адпраўляцца на перапрацоўку НПЗ нам”. “Гэта прыймальна, выгадна для заводаў, — кажа Сямашка. — Ну а 6 млн тон будуць “перетамаживаться” — такі тэрмін мы ўжылі. Важна, што ўвазныя пошліны ад гэтай “перетаможки” будуць паступаць у бюджэт Рэспублiкi Беларусь".

Пастаўкі ў Беларусь расійскай нафты будуць адноўленыя не пазней за 13 красавіка. З нашай краіны здымаецца абавязак пастаўляць у Расію 1 млн тон нафтапрадуктаў штогод. Для Беларусі такія пастаўкі былі стратныя, а цяпер з’явіцца магчымасць зарабляць дадаткова 150 млн долараў.   

Адзначаецца, што некаторыя спецыялісты ўжо падлічылі эканамічны эфект ад дасягнутых дамоўленасцяў у нафтагазавай сферы. У бліжэйшыя тры гады ён мусіць скласці 2 млрд долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі