Святлана Ціханоўская сустрэнецца з Ангелай Меркель і кіраўніком МЗС Германіі

Святлана Ціханоўская на месцы пахавання Кастуся Каліноўскага
Святлана Ціханоўская на месцы пахавання Кастуся Каліноўскага

На наступным тыдні Святлана Ціханоўская сустрэнецца ў Берліне з федэральным канцлерам Германіі Ангелай Меркель і міністрам замежных спраў Хайка Маас.

Акрамя гэтага Святлана Ціханоўская выступіць у Бундэстагу ў камітэце па міжнародных адносінах і камітэце па адносінах Еўрасаюза. Яна правядзе сустрэчы з прадстаўнікамі галоўных нямецкіх партый, а таксама сустрэнецца з беларускай дыяспарай у Германіі.
 
Таксама на наступным тыдні Святлана Ціханоўская наведае ў Браціславе штогадовую міжнародную канферэнцыю Globsec Bratislava Forum. Гэта адна з вядучых стратэгічных канферэнцый ў свеце. Форум спрыяе свабоднаму абмену ідэямі і дае месца сустрэчы для зацікаўленых бакоў з усіх слаёў грамадства, каб актыўна фарміраваць будучыню, якое мы хочам для нас і будучых пакаленняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі