Святлана Алексіевіч адказала на крытыку Аляксандра Лукашэнкі

Святлана Алексіевіч адказала на крытыку Аляксандра Лукашэнкі

Пісьменніца Святлана Алексіевіч адказала на крытыку, якая прагучала з боку Аляксандра Лукашэнкі. Як паведамляла Еўрарадыё, кіраўнік Беларусі заявіў, быццам нобелеўская лаўрэатка выехала за мяжу і там выліла "цэбар бруду" на сваю краіну.

"Калі Лукашэнка павіншаваў мяне, хай не першы, я была радая, бо зразумела: усё-ткі ён палітык. І раптам вось гэты каментар. Я думаю, тады ён павіншаваў, таму што гэта было перад выбарамі, тут поўна было розных камісій міжнародных, і перад сваім народам трэба было трымаць аблічча, а цяпер ён свабодны", — зазначыла пісьменніца ў інтэрв'ю радыёстанцыі "Говорит Москва".

Алексіевіч кажа, што ніколі не крытыкавала беларускі народ, а толькі — палітычныя рашэнні Лукашэнкі. "Я б сказала, што не пра гэта трэба сёння прэзідэнту казаць. Народ чакае рэформаў, у народзе назапасілася энергія. А ў нас наогул ніякай ідэі. Толькі б утрымаць уладу. Калі гэта абраза беларускага або рускага народа, то я не ведаю, дзе і ў якім часе мы жывем", — канстатавала яна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі