Сваякі палітвязня Дзмітрыя Фурманава абвясцілі бестэрміновую галадоўку

Дзмiтрый Фурманаў / фота з сацыяльных сетак
Дзмiтрый Фурманаў / фота з сацыяльных сетак

Маці і жонка палітвязня Дзмітрыя Фурманава маюць намер распачаць бестэрміновую галадоўку з 26 ліпеня. Пра гэта яго сям’я паведаміла ў відэазвароце.

Дзмітрый Фурманаў, 35-гадовы жыхар Гродна, ужо два месяцы знаходзіцца ў СІЗА № 1 у Мінску на вуліцы Валадарскага. Мужчыну, які быў рэгіянальным каардынатарам Святланы Ціханоўскай, затрымалі 29 траўня падчас збору подпісаў. У той жа дзень былі затрыманы і блогер Сяргей Ціханоўскі са сваімі паплечнікамі.

Фурманаву, якога праваабаронцы прызналі палітычным зняволеным, абвінавацілі ў "арганізацыі групавых акцый, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (артыкул 342 Крымінальнага кодэкса).

"Нашы патрабаванні — неадкладна вызваліць Дзмітрыя Фурманава і тых жа палітвязняў у СІЗА-1 і спыніць крымінальную справу супраць іх", — заявіў бацька Дзмітрыя Аляксандр Фурманаў у відэазвароце. Сам ён не будзе галадаць па стане здароўя, бо з'яўляецца інвалідам II групы.

Сям'я мае намер распачаць галадоўку пад сценамі Валадарскага ізалятара.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі