Сурыкаў: беларускія і часткова расійскія суды маюць залежнасць ад уладаў

Сурыкаў: беларускія і часткова расійскія суды маюць залежнасць ад уладаў

Пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў лічыць, што беларускія суды і часткова расійскія маюць залежнасць ад уладаў. Пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі 9 чэрвеня, адказваючы на пытанне пра магчымае судовае вырашэнне спрэчак па кошце на газ паміж дзвюма краінамі.

"Як вы разумееце, падрыхтоўчыя працы займаюць да шасці месяцаў. Пакуль суд разгледзіць справу, кантракт скончыцца. І мы добра ведаем, як фармуюцца беларускія суды і расійскія часткова, яны ж маюць пэўную залежнасць ад уладаў. А ў міжнародным судзе мы аспрэчыць не можам. Таму трэба сесці і зняць гэтае пытанне з парадку дня".

Да гэтага журналісты таксама задавалі пытанне пра кошт на газ

"Можа, трэба вырашыць неяк пытанне па газе. Бо ўчора Валянціна Іванаўна (Мацвіенка — старшыня Савета федэрацыі) мерзла на паседжанні ў нас, прасіла ўключыць кандыцыянер некалькі разоў".

Сурыкаў адказаў: "Валянціна Іванаўна мерзла не ад цаны на газ, а таму, што была лёгка апранутая".

Ён дадаў, што няма беларускай пазыкі за газ, а ёсць пазыкі спажыўцоў. Цяпер недаплата, на думку кампаніі "Газпрама", складае каля 200 мільёнаў долараў. Сам кантракт дзейнічае да 1 лютага 2017 года.

Беларусь лічыць, што не мае запазычанасці і разлічваецца з Газпрамам па 73 долара за 1000 кубаметраў, а "Газпрам" разлічвае па кошце 142 долары.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі