Супрацоўнік “Беларуськалію” загінуў, выконваючы буравыя працы

Супрацоўнік “Беларуськалію” загінуў, выконваючы буравыя працы

Падчас няшчаснага выпадку загінуў супрацоўнік “Беларуськалію”, выконваючы буравыя працы. Пра гэта паведамляе Мінскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Салігорскі раённы адзел Следчага камітэт паведамляе, што трагедыя адбылася 12 ліпеня. 53-гадовы машыніст горнавыёмачнай машыны, падчас буравых работ быў смяротна траўмаваны. Следчы камітэт праводзіць праверку. Аператыўная група правяла агляд месца здарэння, апытала службовых асобаў, канфіскавала дакументацыю, сярод якой службовыя інструкцыі і іншыя матэрыялы, якія рэгламентуюць правілы правядзення горных работ. Атрыманыя следствам папярэднія дадзеныя сведчаць, што адной з прычын таго, што адбылося стаў чалавечы фактар ​​і невыкананне тэхнікі бяспекі, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі