Супраць Тараса Сургана могуць распачаць крымінальную справу

9 верасня на кіраўніка Віцебскай суполкі "Маладой Беларусі" Тараса Сургана быў складзены трэці пратакол аб парушэнні ім прэвентыўнага нагляду.  Пасля гэтага супраць актывіста могуць распачаць крымінальную справу. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў кіраўнік "Маладой Беларусі" Артур Фінькевіч. Сурган на 17 хвілінаў спазніўся ў міліцэйскае аддзяленне ў Віцебску, каб адзначыцца аб сваім вяртанні з Мінску.

Нагадаем, што на пачатку года Тарасу Сургану прысудзілі прэвентыўны нагляд на 1 год. Фармальнай падставай для нагляду за актывістам сталася тое, што цягам 2009 года Тарас Сурган быў тройчы затрыманы і асуджаны за акцыі з бел-чырвона-белымі сцягамі. Паводле прэвентыўнага нагляду Сурган не мае права выязджаць з Віцебску без узгаднення ў міліцыі, не можа пакідаць месца жыхарства з 22:00 да 6:00, наведваць крамы, рэстарацыі, дзе прадаецца алкаголь.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі