Суд упершыню прызнаў "экстрэмісцкай" старонку ў Threads, гэта старонка Еўрарадыё

Новая сацсетка з'явілася ў мінулым годзе

Новая сацсетка з'явілася ў мінулым годзе / unian.net

Суд упершыню прызнаў "экстрэмісцкай" старонку ў сацсетцы Threads. Гэта старонка Еўрарадыё. Рашэнне 31 студзеня прыняў сумнавядомы суд Чыгуначнага раёна Гомеля. У пятніцу яно трапіла ў "Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў" на сайце Мінінфарма РБ.

Threads — сэрвіс мікраблогінгу і сацыяльная сетка, якая належыць кампаніі Media Platforms (мацярынская кампанія Facebook і Instagram). Яго старт адбыўся ў 2023 годзе.

Суд упершыню прызнаў "экстрэмісцкай" старонку ў Threads, гэта старонка Еўрарадыё
Суд упершыню прызнаў "экстрэмісцкай" старонку ў Threads, гэта старонка Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі